РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А талент ад душы,
Не ад сьвятога духу.
А без душы паэт,
Нібы рака бяз руху.
 
Век пражывеш, як дзень,
А дзень, як век, бясконцы.
Ня ўсё, што хваляць – цуд,
Ня ўсё, што сьвеціць – сонца.
 
Вякі перажыве
І зойдзе ў кожну хату
Ня той, хто скажа шмат,
А той, хто скажа праўду.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.