Ад ветру у фортцы разьбілася шыба, Пад столь занавеска сьцюдзёна трапеча. У неба ўрастае галінамі ліпа, У травы ўрастае туманамі вечар. Як белыя птушкі, ўзьляцелі паперы, І стол апусьцеў, нібы бераг ад стрэлу. Са злосьцю на шум зачыніліся дзьверы, І стала падлога па-сьнежнаму белай. Я фортку зашкліў – яшчэ холадна ў леце, Па мейсцах расклаў і паперы, і рэчы. На самым сьвітаньні заціх буйны вецер, Ды ліпа шуміць, занавеска трапеча.
|
|