РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Невядомай дзяўчыне
Шукаў я цябе – не знаходзіў
І часам баяўся знайсьці.
Ты недзе жывеш і шукаеш
Мяне ў гэтым тлумным жыцьці...
 
Шукаю цябе – не знаходжу.
Мне кажуць: «Знайсьці, брат, пара...»
Там сьветла,
                            дзе ты пабывала,
Там цёмна,
                          дзе ты не была.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.