РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дзе, дзе  раней ты была?
Дзе я раней тады быў?
Дзічка ў гародзе цьвіла,
Лебедзь за лодкаю плыў.
 
Ветру у полі вальней,
Поле ў жыцьцё шырынёй.
Што нас чакае далей?
Што мы чакаем з табой?
 
Хочацца болей сьвятла.
Мроіцца час той былы:
Дзічка ў гародзе цьвіла,
Лебедзь за лодкаю плыў.
 
29.IV.1985.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.