РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гляджу – ты зноў перад вачыма,
І не дастаць цябе рукой.
Іду – і поле за плячыма,
Іду – і сонца нада мной.
 
А ты далей, і ўжо зьнікаеш,
Нібы гаворыш: дагані.
Цябе ня кінуць, даганяю,
І не вярнуць з далечыні.
 
І зноў ты, зноў перад вачыма,
Ды не дастаць цябе рукой.
Іду – і бездань за плячыма,
Іду – і вечнасьць прада мной.
 
9.V.1985.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.