 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І прыйдзе час, і ўсё забудзеш, І аддасі мой ліст агню. А для цябе цяпла ня будзе – Падхопіць вецер цеплыню. І панясе яе па сьвеце... А я стаю на скразьняках І застаюся ў тваім леце, І застаюся ў тваіх снах. Мяне сустрэне вецер ветла: – Яна табе ўсё аддала... Не адкажу нічога ветру І не прыму назад цяпла.
17.V.1985.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|