 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ападае лісьцё, ападае – Разарвалі вятры цішыню. І прыходзіць часіна падумаць. Пасядзець аднаму ля агню. Адлятаюць знаёмыя птушкі, Зарастае туманам прастор. Я гляджу ў паніжэлае неба, Падкідаю галінкі ў касьцёр. І самотны дымок весялее, Абдымае мяне аж да сьлёз. Пасьвятлела ў бярэзьніку шэрым – Дзядзька ехаў, саломы натрос.
7.IX.1983.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|