РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Белы воран над полем ляцеў,
Чорны заяц па полі скакаў,
І валун у даліне гарэў –
Колькі год яго дзядзька шукаў!
 
Ён вадою валун абліваў,
Ды агонь уздымаўся вышэй.
І гарэла сухая трава,
І рабілася неба цямней.
 
– Ну навошта яго я шукаў,
Раз забраць немагчыма дамоў? –
Ён сябе і валун праклінаў
І прыносіў ваду зноў і зноў...
 
Зразумеў, што дарэмна шукаў,
І з усьмешкай на сьвет паглядзеў:
Белы заяц па полі скакаў,
Чорны воран над полем ляцеў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.