РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ястраб
Ён на двор Сымонаў прылятаў
І сядзеў падоўгу на страсе.
– Ты яго забі, – сусед казаў. –
Не заб’еш, ён жонку панясе...
 
І паслухаўся яго Сымон,
Сабе стрэльбу ў горадзе купіў –
Шэсьць разоў страляў па птушцы ён
І на сёмы раз яе забіў.
 
Жонка выйшла на аціхлы двор,
Птушку падняла, абмыла кроў
І пайшла, смуткуючы,
                                                у бор –
Не вярнулася дамоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.