РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скрыпка
Бацька сыну скрыпку перадаў:
– Не глядзі, што вельмі ўжо старая.
Ды мяне у людзі, помні сын,
Вывела яна, а не другая.
 
Сын зайграў, як толькі мог іграць. –
І сябе людзьмі назвалі людзі.
Ды прыйшоў з другою чалавек:
– На, вазьмі, яна мацьней граць будзе.
 
Словы бацькавы ня ўспомніў сын,
Памяняў ён скрыпку на чужую.
Выйшаў да людзей, пачаў іграць –
Толькі музыкі ніхто ня чуе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.