РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гліняная птушка
З пагорка хлопец
                                      гліну
Дамоў нясе ў кашы.
– Ты што ляпіць сабраўся?
– Што-небудзь для душы.
 
Замкнуўшыся ў майстэрні,
Ён дзень і ноч ляпіў.
І птушку, як жывую,
На ганку пасадзіў.
 
Прыходзілі вяскоўцы,
Хвалілі, хто як мог...
На птушку майстар глянуў
І кінуў аб парог.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.