 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На зарослай кустамі гары, Дзе даўно ўжо ніхто не бывае, Узвышаецца замак стары, Зь яго раніцай сонца ўсплывае. Прывід-князь там, гавораць, жыве. А ў цямніцы замкнута князёўна. Там калодзеж у дымнай траве Ноччу сьвеціцца сьлёзнаю поўняй. Я для сьмеласьці стрэльбу узяў І пайшоў на гару сярод ночы. Зь мяне гучна лясун рагатаў І туман напускаў мне у вочы. У цямніцы ў густой цішыні Галасіла аб волі князёўна. Я цямніцу хутчэй адчыніў, А там птушка лятае – і цёмна.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|