РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паэзія
Яна зьявілася, як прывід, з ночы.
Сказала позіркам: «Ідзі за мной...»
Усьлед, нібыта раб яе, пакрочыў
Па горадзе, залітым цішынёй.
 
Пад раніцу мы выйшлі ў поле.
– Куды вядзеш, скажы? Што хочаш дам,
Ды толькі волю не аддам ніколі!
– Яе мне сёньня ўжо аддаў ты сам...
 
Я кляў яе і ёй маліўся шчыра.
Уцёкшы ад яе, шукаў – ізноў.
– Нашто мяне ў палон свой заманіла?
– Цябе ніхто ня гнаў. Ты сам пайшоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.