РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларусь стаіць на курганах
Прысыпаныя мёртвым пылам пліты,
Пазалачаных слоў не разабраць.
Тут новыя магілы – не забытых,
Магіл забытых век не адшукаць.
 
Нам не знайсьці, дзе пахаваны Будны,
Мы таленты суседзям раздаём.
Нам Беларусі шлях жыцьця пакутны
Пазнаць па кнігах, чытаных агнём.
 
Ды кнігі, як злачынцы, пад замкамі
За праўду, што ня здрадзіла ў вяках.
Гісторыю пісалі курганамі,
Пазнаю Беларусь па курганах.
 
Прысыпаныя мёртвым пылам пліты
Патрэскаюць ад лютых маразоў.
Успомнім непрызнаных і забытых,
Ім аддадзім як доўг сваю любоў.
 
І курганам сівым імёны вернем,
Імёнамі асьветліцца наш шлях.
Як дуб за жвір трымаецца карэньнем,
Так Беларусь стаіць на курганах.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.