РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паўлюк Багрым
У Багрыма ціха ў хаце,
Ды ня стаў з нудоты зьверам.
Бо ёсьць вершы, бо ёсьць вера
У Айчыну, што ня страціў.
Ёсьць яшчэ жаданьне волі.
Сам жывы – і дзякуй Богу.
А сябры ляжаць у полі
І ня трэба ім нічога.
І ня чуюць, як падпанкі
Размаўляюць бізунамі.
Беларусь жа паланянкай
Заліваецца сьлязамі.
Зноў падняць бы меч паўстанца,
Рукі, браце, чуюць сілу.
Чым бяз мовы заставацца,
Лепш зь мячом сысьці ў магілу.
Стаў ён песьняю народнай,
І душа ўзьляцела зоркай...
Мо' цяпер які нягоднік
Схоча ачарніці гаворкай:
«Ну які зь яго паэта?
Толькі верш адзін пакінуў».
Не, няпраўда, людзі, гэта –
Верш і вольную Айчыну.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.