РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Год сьмерці – 1937
Дазволена сьмеласьць, і лёгка быць сьмелым.
За гэтую лёгкасьць плацілі крывёй.
Стаю перад крыжам пахілым, сатлелым,
Магіла пад ім парасла крапівой.
 
Год сьмерці вядомы, а болей – ні слова.
Кароценькі надпіс размылі дажджы.
За што ён загінуў? За праўду, за мову?
За праўду, за мову, за волю душы.
 
З разьлікам на вечнасьць гранітныя пліты,
Скульптуры стаяць, і ляжаць валуны..
За імі ня бачна магілы забытай,
Яе, як свой сорам, хаваюць яны.
 
Дазволена сьмеласьць, і лёгка быць сьмелым,
І многія ходзяць ужо ў змагарах.
Стаю перад крыжам пахілым, сатлелым,
Пазнаць нам былое па гэткіх крыжах.
 
Год сьмерці вядомы, а болей – ні слова.
Між зорак жыве беларуса душа.
За што ён забыты?
                                          За праўду, за мову,
Яшчэ – што свайго не адрокся крыжа.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.