 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда пра сьляпога, які ўсё бачыў
|
Хадзіў па горадзе Сьляпы. Куды ішоў – ён добра ведаў. Што не патрэбна – ён забыў, Хваліў расстрэленых паэтаў. І кожны дзень адно крычаў: «Ды вы ж ня бачыце нічога!» Пагрозы чуў: «Ты б замаўчаў І пільнаваўся б лепш дарогі». Царкву бульдозер разбураў. Быў лёзунг: «Збавімся старога!» Хадзіў Сьляпы і ўсё крычаў: «Ды вы ж ня бачыце нічога!..» Прастыў і ў ноч памёр Сьляпы. Яго суседзі пахавалі... На рэштках збуранай царквы Шкляны будынак збудавалі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|