РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вуліца Садовая
Старыя назвы вуліцам старым
Вяртаюцца, бы ўкрадзеная слава.
Сьвятлеюць цёпла шэрыя муры
І ажываюць
                          пад асфальтам
                                                          травы.
 
Старыя шыльды, як сьмяцьцё, ля хат,
А вуліцу Садовай зноў назвалі.
Прабеглі дзеці вуліцай у сад,
У садзе згорклых яблыкаў нарвалі.
 
На пыльным тратуры галубы
Спрачаюцца з-за крошкі з вераб’ямі.
А зь ліхтарамі белыя слупы
Чакаюць вечар
                                  пад сямю вятрамі.
 
Нішто ня зьменіцца само сабой,
А з-пад асфальту ўсё ж праб’юцца травы.
Старую назву вуліцы старой
Вярнулі, нібы ўкрадзеную славу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.