РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тут дом стаяў. Тут жыў Паэт.
Цяпер ні дома, ні Паэта,
А зьберагчы жадаем сьвет,
Ды больш гаворым мы пра гэта.
 
Паэт любіў свой родны дом.
Бяды зайздросьнікі жадалі:
Паілі тручаным віном,
Жанчын-распусьніц падсылалі.
 
Тут дом стаяў, тут жыў Паэт.
Цяпер разьлеглася дарога.
Дарогі пылам поўняць сьвет,
Паэты размаўляюць з Богам.
 
Пра гэта ведаем даўно.
І д’яблы ўсе пра гэта знаюць:
Паэтам льюць дурман-віно.
Жанчын-распусьніц падсылаюць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.