 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Коціцца камень з высокай гары, Пыл уздымаецца да аблачын. Выюць ад жудасьці ў травах зьвяры, Жудасна ўсім, хто застаўся адзін. Камень жа гэты ня просты зусім, Зь ведзьмай на ім цалаваўся вядзьмак. Доўга б служыў ён нячысьцікам тым, Каб не знайшоўся асілак-сьмяльчак. Камень з гары ён сьпіхнуў і паплыў З Богам на хмары ў нязьведаны сьвет. Бачыў асілка і зь ім гаварыў Толькі адзін непрызнаны паэт. Я не пабачыў. Чаго бедаваць? Значыць, пабачыць – я не заслужыў. Коціцца камень – аж зорам чуваць, Камень – з гары, за ім – камень з душы. Выюць ад радасьці ў травах зьвяры, Весела ўсім, хто застаўся адзін. Коціцца камень з высокай гары, Пыл уздымаецца да аблачын.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|