РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У птушыным царсьцьве
А лес, як ноч глухая, чоран.
Там крылы жудасна шумяць.
Жыве на чорным дубе воран,
Далёка ворана відаць.
 
На ім карона залатая,
Такой ня меў ніводзін цар.
Даўно ўжо воран не лятае,
Гучней за ўсіх гарланіць: «Кар!»
 
І птушкі ля яго старанна
Пыл адганяюць ад вачэй.
І самі сьлепнуць вельмі рана,
Ды вераць ворану яшчэ.
 
Прыйшлі б даўно часы другія,
І лес ня жыў бы цемнатой...
Пад дубам птушкі маладыя
З-за крошкі сварацца сухой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.