РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нябачная сьцяна
Гавораць, што там нецікава і брудна
І ведзьма там плача над ступай старой.
Дакладна ж – нічога ня бачна, ня чутна,
Што робіцца там, за нябачнай сьцяной.
 
Сьцяну збудавалі нядобрыя людзі,
Сьцяну збудавалі між добрых людзей.
І толькі як злосьці на сьвеце ня будзе,
Тады і сьцяна паміж нас прападзе.
 
– Ня будзе такога! – гаворыць суседка.
– Я веру – так будзе! – вяшчуе паэт.
Паэту за гэта падносяцца кветкі,
І гоніць суседку дадому сусед.
 
Дакладна ж – нічога ня бачна, ня чутна,
Што робіцца там, за нябачнай сьцяной.
Гавораць, што там нецікава і брудна
І ведзьма там плача над ступай старой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.