 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калгаснага каня скрадзе цыган І цяжкі грэх замоліць у царкве. Страшны пярун ударыць у курган, І выйдзе князь, і вояў пазаве. Ды больш ніхто ня выйдзе з-пад зямлі: – Чаго ўставаць з-за нейкага каня, Калі жывыя болей прапілі? Жывыя сёньня мёртвым не раўня. І пойдзе князь у бліжнюю царкву, А вартаўнік ня пусьціць: «Гэта склад». І крыкне князь: «Адсекчы галаву!», Махне рукой і вернецца назад У раскапаны да касьцей курган. Валяецца дружына на траве. І купіць матацыкл стары цыган, З вартаўніком замочыць у царкве... Ня можа быць такога? Можа быць! І не такое ў нас было яшчэ. Адно каня ня кінуцца купіць, Бо гэты конь ледзь ногі валачэ.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|