Па чорнай дарозе праз чорную ноч Ішоў ён дахаты, успомніўшы маці. І ноч са сьлязамі кацілася з воч. Самоту нажыў ён, а радасьць растраціў. Сустрэла рабіна, што сам пасадзіў: – Ну што ты, мой браце, убачыў на сьвеце? – Нічога ня бачыў, дарэмна хадзіў. Зь мяне насьміхаўся дарогаю вецер. А ў роднае хаце чужынцы жывуць. Зірнулі праз шкло, начаваць не пусьцілі: – Вас многа тут ходзіць, што спаць не даюць. Мы самі, як дурні, па сьвеце хадзілі. Ён цяжка ўздыхнуў, да рабіны прыйшоў: – Куды мне падзецца, ты, можа, падкажаш? Дзьве сьветлых сьлязіны зьляцелі зь лістоў, А ён не заўважыў.
|
|