РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
350
Абяцаюць нам новы раскошны дом, 
Але Тут нам жыць і канаць...                     
#Уладзімер Караткевіч

 
О мары! Нязбытныя сьветлыя мары,
Як лёгка пакуты прыносіце вы.
Пакутна мяняюцца веры, штандары,
Пакутна мяняецца колер травы.
 
Пра лёгкую радасьць нам марыць нязьменна,
Хоць ведаем радасьць – Тут жыць і канаць.
Устаньце, устаньце, жанчына, з каленяў,
Дазвольце прад вамі, багіня, – стаяць.
 
Старую ікону, старую хаціну
Пакінуць нялёгка. Нашто ж пакідаць?
А многія лёгка мяняюць Айчыну,
Нібыта адзеньне – прывыклі мяняць.
 
Пра радасьць салодкія ўсе абяцаньні,
Ды толькі салодкім частуюць дзяцей.
Калі ж мы, браточкі, дарослымі станем
І станем душою і целам мацьней?
 
О мары! Нязбытныя сьветлыя мары,
Як лёгка пакуты прыносіце нам.
Пакутна мяняюцца веры, штандары,
І доўга будуецца Радасьці Храм.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.