 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нібыта збавенне ад болю, Прыходзяць пагодныя дні. Іду па шырокаму полю – Па лёсу свайго далані. Ад ветру настрой не залежыць, Ад ветру сцяжыны пыляць. На ўзгорку чырвоныя вежы Паважна і мудра стаяць. Ад вежаў сцюдзёныя цені, У травах цагліны блішчаць. У вежу заходжу, ступені Драўляныя ў неба рыпяць. Душу напаўняе бязмежжа Сцюдзёнай святой сінявой. вятры завываюць ля вежы, На вежы трава і спакой.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|