РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты выйшаў з падвалу на вуліцу босы,
Ты слухаў зь сябрамі да раніцы рок.
Са сьценаў партрэты глядзяць вельмі коса,
Нібыта з бальніцы ты зараз уцёк.
І ты, як бандыт і п’янчуга апошні,
Людзям не кажы анічога цяпер,
Якія абходзяць цябе асьцярожна
І ў думках гарланяць: «Міліцыянэр!!»
Ты босы, як бог, і ты сьмелы, як праўда,
І ты як пратэст супраць тлушчу сьвіней,
Якія ўжо ведаюць сьветлае заўтра
І босых ня лічаць зусім за людзей,
Таму і цябе не пускаюць у бары.
Ідзеш, дзе цябе не баяцца пускаць.
На шыі ты носіш, як шыльду, гітару,
Дзе кожны чытае, што здатны чытаць.
Ты выйшаў з падвала на вуліцу босы,
Там чуў беларускі да раніцы рок.
Ты жыў, што ў магіле, ў бацькоў безгалосых,
З багатай магілы, як вязень, уцёк.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.