РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прарок
А ты ўсё гаворыш пра сьветлае заўтра,
Я заўтра чакаю, бо верыць прывык.
І сам жа дзіўлюся: «Ад гэтакай праўды
Чаму не адсох твой сьлінявы язык?»
 
Табой абяцаюцца хлебныя горы,
Малочныя рэкі і шчасьце для ўсіх.
Ты зубы любому, відаць, загаворыш.
Няма ў цябе родных, няма і чужых.
 
Сядзім мы з табою на цеснае кухні.
Ты выпіў. Які ўжо зь цябе тут прарок,
Калі праз хвіліну, магчыма, ты рухнеш,
Як рухнула ўсё, што любіў і бярог?
 
А ты ўсё гаворыш пра сьветлае заўтра.
Далёка 'шчэ заўтра. Далёка Сьвятло.
Усё, што казалі, – было ўсё няпраўдай.
Як многа кухонных прарокаў было!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.