РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Шэры шэрага вядзе,
Шэрых расьпіхае.
Будзеш пан ці прападзеш,
Шэры вырашае.
 
Раз ня шэры, дык ня наш.
Са стала не хапай!
Што ў кішэні? Ну пакаж,
Мо' ты з поўнай лапай?
 
Эх вы, лапы-лапаткі,
Лапцікі забылі.
Самазваныя панкі
Кашы наварылі.
 
Кашу шэрую бярэш,
Аддаеш паклоны.
Белай шэрую завеш,
Каб ня быць галодным.
 
Раз у шэрым бачыш толк,
Расчыняюць дзьверы
Шэры заяц, шэры воўк,
Шэрыя паперы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.