РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У кавярні пахне кавай,
У кавярні духата.
Ля сталоў дубовы лавы,
А на лавах блатната.
Мне, вясковаму, няёмка,
Нават страшна тут стаяць.
Нешта смокчуць па саломках,
На мяне праз дым глядзяць.
Я купляю шклянку чаю.
Чай, як брудная вада.
Ды на гэта не зважаю
І стаю, як сірата.
А ў кавярні пахне кавай,
А ў кавярні духата.
Мейсца мне няма на лавах,
Толькі гэта – не бяда.
Мне б сюды век не заходзіць,
Толькі ж нейкі чорт занёс.
Знаю, што кавярні ў модзе,
А да іх я – не дарос.
Дарастаць жа не імкнуся,
Мне галоўнае – было б
Вольна жыць у Беларусі,
Слова роднае жыло б.
Замкі, храмы і курганьні
Не аддаць палын-траве.
Слава богу – не ў кавярнях
Беларусь жыве.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.