РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Палоньнікі
Бясконцай вуліцай іду.
Я малады, і сіл хапае.
З калюгі воран п’е ваду.
Вада калюжная – жывая.
 
Ня бачыць воран небасхіл,
І позірк у яго сірочы.
З дрыготкіх крыл страсае пыл,
І пыл ляціць яму у вочы.
 
Душа мая, як сірата,
Па дымных вуліцах блукае.
Блішчыць калюжная вада,
Яна яшчэ – вада жывая.
 
Пакутна воран узьляцеў,
Ня змог убачыць небасхілу.
Адлюстраваліся ў вадзе
Мой цень і цень парваны крылаў.
 
Я выйсьце з горада знайду
І – уздыхну
                          на поўны грудзі.
А воран будзе піць ваду,
Ды сіл, каб уцячы, –
                                              ня будзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.