РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вулка
Змрочныя людзі,
                                      змрочная вулка.
Век дажываюць старыя дамы.
Лісьцем сапрэлым прапахла паветра.
Клён не прачнецца ніяк ад зімы.
 
Кажуць, што хутка дамы тут пазносяць,
Гэтаму «хутка» канца ўсё няма,
Людзі прывыклі чакаць і чакаюць,
Хоць і гавораць: «Чакаем дарма».
 
Зрэдку праедзе па вулцы машына
І на хвіліну парушыць спакой.
Толькі вось дворнік заўсёды вясёлы –
Што ні скажы: ён махае рукой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.