РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яшчэ горад ня сьпіць, завываюць машыны,
І міліцыі рэдкія 'шчэ патрулі.
Рэстаранаў начных залатыя мужчыны
Дастаюць з партманэтаў нясьпешна рублі.
 
Хто заплаціць за ежу, ну а хто – за каханьне,
Найвялікую ўвагу ўдзяляюць цане.
А жанчыны сядзяць, быццам знатныя пані,
Яны ведаюць толк у жыцьці і віне.
 
Не люблю рэстараннай падробкі культуры,
Калі вецер па вуліцах гоніць сьмяцьцё,
Калі цэняць людзей за майстэрства халтурыць
І ня цэняць сумленнае майстра жыцьцё.
 
Яшчэ горад не спіць, завываюць машыны,
Яшчэ зоркі ў каштанавым спеюць лісці.
Не спяшаюць дамоў залатыя мужчыны,
Дзе ім трэба лухту соннай жонцы вярсці.
 
Выйдуць пары давольныя светам, сабою
І раз’едуцца з ветрам у жоўтых таксі...
Мы з тэатра, як з Храма, выходзім з табою
І няспешна дахаты ідзём па гразі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.