РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Непрызнаны мастак
500
Адаму Глёбусу

   
Мастак непрызнаны малюе рэкляму
У душным падвале з маленькім акном.
Рэкляму павесяць на шэрую краму,
Дзе больш не гандлююць прагорклым віном.
 
Ня любіць мастак сваю нудную працу,
Ды трэба цярпець, каб капейка была.
Начальнік загляне: «Больш трэба старацца»,
І сам уцякае на двор да сьвятла.
 
Мастак непрызнаны ў падвале бядуе:
«Няма цяпер часу пісаць для душы».
Знаёмых жа гэта зусім не турбуе:
«Раз часу няма, дык тады – не пішы».
 
Нясьпешна мастак дамалюе рэкляму,
Закурыць і скажа: «Абрыдла ўсё мне»,
Ды з раніцы заўтра ён прыйдзе таксама,
І фарбы дастане, і працу пачне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.