РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У цэнтры горада турма,
У цэнтры горада заводы.
Стаіць у горадзе зіма,
Народ вяртаецца з работы
І не зважае на сьмяцьцё,
Якое ў сьнезе пад нагамі.
Далёка слаўнае жыцьцё,
Калісь прыдуманае намі.
Над горадам чарнюткі дым,
Нібы груган, пасланьнік Леты.
А мы ў нябёсы – не глядзім.
Глядзім дапытліва ў газэты.
Равуць аўтобусы, таксі,
І ля мэтро царква – трасецца.
У пудрах, грымах, што ў гразі,
У рэстаранах шваль сьмяецца.
Пайсьці ў тэатр або ў кіно?
Ды там даўно няма білетаў.
Забралі ў п’яніцаў віно.
А што далі ўзамен за гэта?
І мейсца для душы – няма.
Адно з работы, на работу...
У цэнтры горада турма,
У цэнтры горада заводы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.