РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У пад'езьдзе галосіць гітара,
Ажно страшна заходзіць у дом.
У пад'езьдзе хіповыя пары
Разбаўляюць самоту віном.
 
На ступеньках сядзяць у абдымку,
Калі хочаш прайсьці – абыдзі.
У дурман цыгарэтнага дыму
Асуджальна і злосна глядзім.
 
Толькі што ім да нашай маралі,
Яны ж дзеці ўплывовых бацькоў.
На мараль яны нашу – начхалі,
Ім, што ў карты гуляць, – у любоў.
 
Бестурботна, як дурні, рагочуць,
То, як мёртвыя, раптам маўчаць.
Іх пустыя, халодныя вочы,
Як пустыя бутэлькі, блішчаць.
 
Асьцярожна праходзім ля параў,
Быццам грэх мы баімся ўтварыць...
Як рабыня, галосіць гітара
У пад'езьдзе ў прыціхлым двары.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.