Далёкай зоркі дрогкае сьвятло, Далёкай песьні сумнае гучаньне. Дамоў дарогі лісьцем замяло. Там сьпелы сад і першае каханьне. Таемна ў вечнасьць шамаціць лісьцё, І галаву маю цяжараць думы. Якім бы сьветлым ні было жыцьцё, Ды не пражыць бязь цяжкіх страт, бяз суму. Павольна хмара чорная плыве У сінім небе да дрыготкай зоркі. Адстаў ад кліну юны журавель, І крык яго, як журавіны, горкі. Ісьці мне сьветла да сябе ў сяло, Пакуль 'шчэ не згубіліся ў тумане Далёкай зоркі дрогкае сьвятло, Далёкай песьні сумнае гучаньне.
|
|