РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда сініцы
На пачатку вёскі майго дзяцінства
Стаяў драўляны і трухлявы,
Як наша мінулае, крыж.
На яго даўно ніхто не маліўся.
Вось толькі ў лютыя маразы,
Як у рукавы дзедавага кажуха,
У яго хаваліся сініцы.
І я ўкраў з крыжа сініцу,
Бо хацеў зрабіць як лепей –
Прынесьці сініцу ў цёплую хату.
І прынёс я сініцу ў цёплую хату,
Дзе жыў вялікі чорны кот,
Які марыў пра птушку...
І злавіў кот сініцу,
І разваліўся трухлявы крыж,
І апусьцела вёска майго дзяцінства...
Сёньня кот бяздомны ходзіць
І мяне бяздомнага шукае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.