РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
хачу ўспомніць сьвята
сьвята нараджэньня сьвятла
часьцей успамінаецца цемра
у цемры ня бачна дарогі
іду на сьвежы пах хлеба
маці пячэ ці суседка
ня помню адкуль іду
вечнасьць за мной як прорва
хачу ўспомніць сьвята
успамінаецца маці
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.