РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гара
А на сівой, як гэты сьвет, гары,
Сярод туманістай травы,
Сьвіталі ціхія кастры,
Нібыта купалы царквы.
 
І я спыніўся, шапку зьняў,
Адразу зьліўся зь цішынёй.
І не малітву прашаптаў,
А засьмяяўся над сабой.
 
Я шчасьця лёгкага шукаў
І ўсё, што меў, – даўно згубіў.
І шапку сьціснула рука.
Дамоў прыйшоў.
                                      Дзе дом – забыў.
 
І толькі бачыў:
                                на гары,
Сярод туманістай травы,
Згасалі ціхія кастры,
Нібыта купалы царквы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.