Хутка забываем дабрыню, Ну, а зло душою помнім вечна. Ля чужога пасядзець агню Кожны здатны – покуль халадэча. Пасядзець, пагрэцца, чай папіць, Абяцаць любоў і дапамогу. Ад агню пайсьці – і ўсё забыць, Помнячы гаротную дарогу. Не хапае радасьці ў жыцьці, Толькі ў гэтым сам ты вінаваты. Аднаму самотна ў сьвет ісьці, Не пайсьці – цямніцай стане хата. Хутка забываем дабрыню, Ну, а зло душою помнім вечна. Не відаць ні дыму, ні агню, І такая ў сьвеце халадэча!
|
|