РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Навагодняя казка для Людмілы
У сасоньнік белы белая завея
Завяла нас хітра, замяла сьляды.
Вогнішча гадую, нас яно сагрэе,
І сябе адчуеш нібы дома ты.
 
Да агню сініцы прыляцелі грэцца
І табе паселі сьмела на плячук.
Ля мяне завея плача і сьмяецца,
Конаўку з гарбатай вырывае з рук.
 
І агонь танцуе, весялей сініцам.
Да сьвятла жывога выйшлі зь цемнаты
Бурыя мядзьведзі, пачалі дабрыцца,
Каб на сон ім казку расказала ты.
 
Нам падносяць мёду поўную калоду,
А ў тым мёдзе пчолы сонечныя сьпяць.
Ты гаворыш казку пра варкун-дрымоту,
І мядзьведзі ціха пад сасной ляжаць.
 
Адгудзе завея, далеч адымгліцца,
І на дрэвах белых зружавее лёд.
Вогнішча пакінем, грэйцеся, сініцы,
І мядзьведзям сонным – у калодзе мёд.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.