 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьветла і холадна ў сьвеце. Хочацца быць аднаму, Слухаць, як раніцай вецер Травам напомніць зіму. Толькі як хочаш – ня будзе. Шум гарадскі за акном Думкі аб цішы разбудзіць, Шорахам поўнячы дом. Стыла на цесным бальконе, Жоўтых нагнала лістоў. Лісьце праз шчыліны згорнеш Ў пыльныя грывы вятроў. Не пашкадуеш аб леце. – Добра было? – Не кажы... Сьветла і холадна ў сьвеце. Чыста і цёпла ў душы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|