Акно нэрвова занавешу, Каб не глядзець на небакрай. Дубы стаялі там, як вежы... Цяпер там трэсачкі зьбірай! Не занавесіцца ад болю. Пусьцеюць словы пра любоў. Пусты блакіт, пустое поле – Прастор для крыку і вятроў. – Дубы стаялі, нібы вежы... Каму я гэта гавару?.. Акно, падумаўшы, адвешу І пыл на шыбіне сатру.
|
|