РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Настрой
Я сёньня вясёлы,
Я сёньня жартую.
Знаёмым жанчынам
Я рукі цалую.
Мне сёньня шанцуе –
Мне сёньня ўсе рады.
Усе запрашаюць
На вечар дахаты.
Жартую багата:
– Багаты на грошы.
Учора быў дрэнны,
А сёньня харошы,
Харошы, прыгожы.
Прыемнага мала.
– Я ваша сяброўка.
Жанчына сказала
І добраю стала.
Ды гэта запозна.
Мяне не кранае
Спакусная поза.
Жыцьцё наша – проза.
І сталі сябрамі,
Хто на'т не вітаўся
Са мною гадамі.
Цяпер жа ўсе сьлёзна:
– Мы вас паважаем...
Запозна, запозна.
Я грошай ня маю,
Але не бядую.
На жарт мне шанцуе,
Я сёньня жартую.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.