РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вечар
Дагарэлі на сподку блакітным паперы,
І над попелам чорным павіс белы дым.
Ліўнем вымыты вечар, сьцюдзёны і шэры,
Толькі зоры, як золата, сьвецяцца ў ім.
 
Мы з табою сядзім і гамонім пра лета,
У якім былі ўсе прыгажэй і дабрэй.
Там адчынены дзьверы гасьцям у суседа,
Там і ў нас поўны дом разьвясёлых гасьцей.
 
Сёньня шмат засядаюць, а дамы ж адчыняюць
Для патрэбных для «справы» фіктыўных сяброў,
І таму нас нікуды і не запрашаюць.
Ну а каб запрасілі, я, б, відаць, не пайшоў.
 
Адчыняе нам вецер на вуліцу дзьверы
І пытае, чаго мы ў самоце сядзім...
Ліўнем вымыты вечар, сьцюдзёны і шэры,
Толькі зоры, як золата, сьвецяцца ў ім.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.