РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я – вораг, я – воран бяскрылы
Асьлепла навокал гляджу.
Іду па забытых магілах,
Нібыта па пласе хаджу.
 
Ня будзе мне век дараваньня,
Я славіў бярлогі маны.
З магілы званар не устане,
Ня ўздымуцца ў неба званы.
 
Я – вораг, я – воран бяскрылы,
Мне бачна магіла мая.
Мяне адцураліся сілы,
Мяне цалавала зьмяя.
 
Я ўчора зьявіўся на сьвеце,
І ў гэтым – мая ўся віна.
Я – вораг, я – воран, я – вецер,
Я – Заўтра жывая сьцяна...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.