РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А ў гэтым горадзе, відаць, жывуць адны вар’яты,
Якім на тое, што ты талент – напляваць.
Калі б ты за мяжою жыў, ты б стаў багатым
І езьдзіў бы у Афрыку адпачываць.
 
Нібы ў турме, ў падвальчыку карціны
Малюеш і, нібы атруту, п’еш віно.
Глядзяць на сьвет з карцін прыгожыя жанчыны,
Якія, як і грошы, тут былі даўно.
 
Сябры твае бяздарныя пралезьлі ў людзі,
Малюючы партрэты рознай свалаты.
Нядаўна пачаплялі крыжыкі на грудзі,
Зь сябе ствараючы пакутнікаў сьвятых.
 
Гады прайшлі, як ля вакна чужыя цені,
Пакінулі самоту, невыказны жах,
Боль за Айчыну, за сяброў, што на каленях
Прасілі ў д’ябла славы, гінулі ў грашах.
 
...Ты зноў, вярнуўшыся ў падвал сьмярдзючы з крамы,
Як Богу, молісься праклятаму віну,
І ходзяць ля дзьвярэй раскормленыя Хамы,
Што ведаюць карцінам, як жыцьцю, цану.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.