РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У скляпеньні
Жывуць у скляпеньні бяспраўныя людзі,
Як прывіды ранкам выходзяць на сьвет.
І па-гаспадарску ля сьметнікаў блудзяць,
Шукаючы пляшкі пустыя ў траве.
 
Гавораць з варонамі і галубамі,
Шкадуюць бяздомных сабак і катоў.
Ля іх мы праходзім паважна панамі,
У іх мы ня бачым сясьцёр і братоў.
 
Мы маем пасады, мы маем кватэры,
Мы члены саюзаў, нам жыць і сьпяваць.
У прыклад нас ставяць дурным піянэрам,
Хоць тым піянэрам на нас напляваць.
 
Бяспраўныя людзі, бяздомныя людзі
Адходзяць маўкліва штодня на клады.
Мы гінем таксама у блудзе, у брудзе,
Бяздарна іграем савецкіх сьвятых.
 
І бюсты гэрояў валяюцца ў травах...
Жывём у скляпеньні ў бязбожнай начы...
Мы волі жадаем, і наша дзяржава
Трымаецца бог яго знае на чым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.