РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ля рэстарана
Сьветла і тлумна на вуліцы чорнай.
Ля рэстарана машыны стаяць.
Дзе прастытуткі, нібыта вароны,
На рэстаран, як на шчасьце, глядзяць.
 
А ў рэстаране сядзяць інастранцы
І абдымаюць савецкіх жанчын.
А інастранцы такія ж засранцы,
Як і савецкія, – усе, як адзін.
 
Толькі вось грошы і транты ня тыя.
Дзве прастытуткі чакаюць любоў.
Сёньня прыгожыя і маладыя,
Заўтра сьсівелыя і без зубоў.
 
Нехта ж падыйдзе і купіць за грошы
Брудную ласку, любоў без жуды.
Будзе ён гідкі і будзе харошы,
Будзе жанаты, на ноч – халасты.
 
Цёмна і ціха на вуліцы чорнай,
Ля рэстарана машыны стаяць...
Дзьве прастытуткі, нібыта вароны,
За інастранцамі ўдалеч ляцяць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.